Нагадаем, што зусім нядаўна са сваёй пасады начальніка аршанскай міліцыі быў зняты Анатоль Сільчанка, які правёў на гэтай пасадзе шмат людзей. На яго месца пакуль не знайшлося новага чалавека і часовым выконваючым абавязкі прызначаны "чалавек з вобласці". Пакуль што (хаця нельга выключаць, што і надоўга) на гэтую вакантную пасаду прызначаны Дзмітрый Леанідавіч Бялкоўскі. Пакуль цяжка сказаць, што азначае гэтае прызначэнне, як і цяжка сказаць наколькі яно часовае. Справа ў тым, што Дзмітрый Бялкоўскі да нядаўняга часу быў першым намеснікам начальніка абласной міліцыі, кіраваў крымінальный міліцыяй у званні падпалкоўніка. Магчыма, што для яго гэта паніжэнне ў кар'ернай лесвіцы - з вобласці перайшоў на раён. Не выключана, што гэта наадварот падвышэнне - з намеснікаў у галоўнага мілыцыянта раёна. А, магчыма, што гэта толькі часовае прызначэнне і тады ўзнікае пытанне чаму на пасаду галоўнага міліцыянта раёна не прызначаны чалавек з "каманды Сільчанка".
Акрамя часовага кіраўніка міліцыі прызначаны і два яго часовыя намеснікі. Намеснікам, які будзе адказваць за грамадскую бяспеку стаў маёр Мікалай Міхайлавіч Ваўчкоў. Намеснікам па кадрах Паўлаў Вячаслаў Валер'евіч. Адзіны кіраўнік міліцыі які на сёняшні дзень без пазнакі "часовы" - першы намеснік начальніка, начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік Сінюковіч Андрэй Георгіевіч.