12:00

-0

4 м/с

1002 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Грамадства

Аштрафавалі амаль банкрутаў

18.05.2024 09:21

682 прагляду, 0 каментароў

Прадпрыемства якое і так па вушы ў пазыках атрымала штраф за перавышэнне коштаў.

Рашэнне ўладаў рэгуляваць цэны негатыўна адбілася ў першую чаргу на гандлёвых прадпрыемствах, але, як аказваецца, дасталося і вытворцам. Нядаўна стала вядома, што ў красавіку было аштрафаванае Забалацкае прадпрыемства Радуньскае. Штраф Віцебскі Эканамічны суд выпісаў менавіта за завышэнне коштаў. Як вядома з пастановы суда, апублікаванай у адкрытых крыніцах, у пачатку года прадпрыемства прадавала яблыкі з 10 студзеня па 17 студзеня (усяго адзін тыдзень) па кошце вышэйшым чым хацела б дзяржава. Адзін гатунак яблыкаў "Радуньскае" прадавала па цане 1,20 за кілаграм пры патрэбным - 1,13. Другі прадавала па 1,40 замест 1,39 (розніца ў адну капейку), трэці гатунак па 1,10 замест 0,82. Па падліках эканамічнай міліцыі, у выніку такога завышэння прадпрыемства дадаткова зарабіла крыху больш за 211 тысяч рублёў.

Суд быў не жорсткім. Суддзі ўлічылі, што прадпрыемства знаходзіцца ў цяжкай фінансавай сітуацыі і ўвогуле па вушы ў пазыках. Таму штраф быў выпісаны ў памеры 422,64 рублі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аштрафавалі амаль банкрутаў

Прадпрыемства якое і так па вушы ў пазыках атрымала штраф за перавышэнне коштаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение