Вакзальныя міліцыянты затрымалі школьніка, які прыехаў у Оршу раскласці наркотыкі. Хлопцу ўсяго 15 гадоў, ён жыве ў Віцебску і ходзіць у адну з мясцовых школаў, але захацеў падзарабіць. Без праблемаў ён знайшоў падпрацоўку ў сферы закладак наркотыкаў. Па заданні нарка-мафіі, ён у абласным цэнтры забраў 50 дозаў асабліва небяспечнага наркотыка, адну закладку зрабіў у самім Віцебску, а потым паехаў у Оршу. У нашым горадзе ён мусіў раскласці астатнія 49 закладак.
Хлопца затрымалі адразу па прыездзе - на вакзале. Максімальны тэрмін, які яму цяпер пагражае - 15 гадоў. То бок, пры самым неспрыяльным для яго прысудзе ён правядзе ў турме столькі ж гадоў колькі ўжо пражыў.