Гэтая аварыя адбылася амаль год таму і некалькі месяцаў ішло следства. Нагадем, што на скрыжаванні Леніна і Міру ў траўні 2023-га рэйсавы прыгарадны аўтобус рабіў паварот і наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу. У той жа дзень 53-гадовая жанчына памерла ў бальніцы. Праблемай для следства стала тое, што і аўтобус і жанчына рухаліся на зялёны колер светлафору. Таму суд палічыў, што вінаваты ў здарэнні кіроўца, які не заўважыў жанчыну.
На днях у публічнай базе судовых рашэнняў з'явілася пастанова суда. Паводле яе кіроўца цалкам прызнаў сваю віну. А суд выдаў прыгавор у тры гады хатняй хіміі, 5 гадоў пазбаўлення правоў і каля паўтары тысячы розных кампенсацыяў. Дасталося і транспартнаму прадпрыемству, якому належыў аўтобус. Віцебскаблтранс выплаціць родзічам загінулай дзве кампенсацыі па 25.000 рублёў кожная.