5 красавіка ў расейскай Маскве адбудзецца гонка чэмпіёнаў - завяршэнне біятлоннага сезону-2014. У гонцы, што пройдзе ў спартовым комплексе "Алімпійскі", возьмуць удзел толькі самыя моцныя біятланісты і біятланісткі.
З Беларусі заўзятары на Гонку чэмпіёнаў адпраўляюцца некалькімі аўтобусамі. Дар'ю Домрачаву, якая на Алімпіядзе ў Сочы заваявала тры залатыя медалі, збіраюцца падтрымаць і аршанцы - яны замовілі некалькі месцаў у аўтобусах. Выезд увечары 4-га красавіка.