У пятніцу, 9 сакавіка, на вакзале ў Воршы гараджане ўбачылі і пазналі па арыентоўках падлеткаў з Менску — Дзяніса Юрханова і Насту Тарушкіну, якія раней згубіліся і былі абвешчаныя ў вышук. Аршанцы неадкладна паведамілі пра двух падлеткаў у міліцыю.
Супрацоўнікі органаў унутраных спра, якія прыбылі на выклік, пераканаліся, што гэта менавіта тыя падлеткі, якіх шукаюць, паведаміла Кацярына Дабравольская, афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Мінска.
Як высветлілася, малады чалавек і дзяўчына хацелі далей паехаць з Оршы ў Смаленск, але не паспелі, іх пазналі. У цяперашні момант хлопец і дзяўчына знаходзяцца ў Менску і ўжо сустрэліся са сваімі бацькамі.
Анастасія Тарушкіна і Дзяніс Юрханаў зніклі 5 сакавіка, паведамляў пошукава-выратавальны атрад «Анёл», абодва падлеткі жывуць у сталіцы.