Нагадаем, што канфлікт паміж старшынём выбарчай камісіі, дырэктаркай школы №5 Наталляй Вайцэховіч і назіральнікамі разгарэўся яшчэ днём у дзень выбараў. З-за чаго адзін з назіральнікаў - Міхаіл Чэмурака быў пазбаўлены акрэдытацыі. Два іншых назіральнікі заставаліся на ўчастку і іх лічбы яўкі не супадалі з лічбамі камісіі, галасаванне па месцы жыхарства выбаршчыкаў таксама выклікала пытанне, захаванне скрыняў для бюлетэняў і падлік галасоў назіральнікі таксама палічылі не празрыстым і таму напісалі скаргу. Быў ужо вывешаны пратакол, калі Вайцэховіч вырашыла даць адказ назіральнікам і пры гэтым забараніла каго-небудзь (і назіральніказ і сябраў камісіі) выпускаць з памяшкання.
Каб вызваліць назіральнікаў, якіх супраць іх волі дырэктарка школы трымала ў памяшканні быў выкліканы нарад міліцыі. Толькі з іх дапамогай людзі змаглі выйсці з участка. Тое як гэта адбывалася, тое што казалі падначаленыя Вайцэховіч (прынамсі адна ўзгадала пра пагрозу звальнення) было запісана на відэа выдаленым назіральнікам. Прапануем гэтае відэа вашай увазе.
Дарэчы, міліцыянты ўзялі тлумачэнні ў назіральнікаў і на службовай машыне адвезлі ў цэнтар, адкуль ім было зручней дабірацца да дому.