Нешэраговае злачынства здарылася ў электрацыі Менск - Орша. 14-гадовая школьніца з Коханава вырашыла паехаць у Оршу за падарункам для маці. Узяла на гэтыя мэты грошы. Але да пункту прызначэння грошы не давезла, была абкрадзена. Пры гэтым дзяўчына ехала разам з сяброўкай. Хацелі купіць кававарку. Але калі прыехалі ў Оршу і селі ў маршрутку, выявілася, што гаманца няма. Тады дзяўчыны вярнуліся на вакзал і паведамілі аб усім міліцыі.
Міліцыянты пачалі відэапрагляд таго, што адбылося. Убачылі, што ў дзяўчыны быў расшпілены заплечнік, а за імі ішлі дзве дамы састарэлага ўзросту. Было падазрэнне, што пенсіянеркі дзейнічаюць як змоўшчыцы, але яно не пацвердзілася. "Працавала" толькі адна з іх. На таксоўцы адправілася на рынак, потым вярнулася на вакзал.
А гаманец у васьмікласніцы выцягнула, як потым паказала расследванне, яшчэ ў тамбуры электрацягніка. Грошы, як прызналася крымінальшчыца, яна патраціла на таксоўку і пакупкі на рынку. А партманэ выкінула па дарозе. Яна паказала месца, куды кінула яго без грошай.
Аказалася, 62-гадовая жанчына з Талачына, і яна раней ужо была судзімая за крадзяжы. Цяпер супраць яе пачата новая крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу РБ "Крадзеж". Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За рэцыдыў злачынства ёй пагражае да 3-х гадоў пазбаўлення волі.