Тры талачынкі 1977, 1978, 1985 гадоў нараджэння - па знешнім выглядзе мясцовыя цыганкі - адправіліся ў крымінальныя гастролі. Спыніліся яны для "работы" ў Бабруйску дзе паспрабавалі абакрасці кватэру пенсіянеркі 1931 года нараджэння. Праўда, скрасці нічога не атрымалася - жанчына іх пабачыла і хаця была значна старэйшай за крымінальніцаў, змагла даць фізічны адпор, можа і не моцны, але дастатковы для таго, каб троіца спужалася і збегла. Яны паспрабавалі схавацца, але былі затрыманыя міліцыяй.
Усе гэтыя талачынкі раней ужо былі судзімыя і ў міліцыі ёсць сур'ёзныя падставы падазраваць іх і ў іншых злачынствах. На дазены момант яны пад вартай, справай займаецца Следчы камітэт, які і паведаміў пра здарэнне.