18 лютага ў 6 гадзін 30 хвілін у Аршанскі РАУС звярнуўся мясцовы жыхар 1988 года нараджэння. Міліцыянтам ён распавёў, што каля 1 гадзіны каля дома № 4 па вуліцы Замкавай у горадзе Оршы неўсталяваны злачынца з прымяненнем фізічнай сілы адкрыта выкраў з шыі залаты ланцужок. Шкода 3 тысячы рублёў. Па дадзеным факце МОСК ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь.
Міліцыянтамі пры дапамозе запісы з камер відэаназірання быў усталяваны падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Усіх, хто мае інфармацыю аб дадзеным грамадзяніне, просьба звязвацца па тэлефоне +375 (29) 892-20-84 або 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.