На 40-м годзе жыцця пакінуў гэты свет выканаўчы дырэктар міні-футбольнага клуба “Вітэн” Дзяніс Мікалаевіч Голубеў. Усе работнікі клуба, шматлікія заўзятары і проста неабыякавыя людзі падзяляюць гэты цяжкі смутак з роднымі і блізкімі Дзяніса Голубева, які заўчасна пайшоў з жыцця і выказваюць глыбокія шчырыя спачуванні, - піша сайт "Вітэна".
Рэдакцыя Orsha.eu таксама глыбока смуткуе з нагоды смерці выканаўчага дырэктара МФК “Вітэн” і далучаецца да спачуванняў родным і блізкім…