09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Іх звала Беларусь... (фота)

24.05.2018 16:02

3619 праглядаў, 3 каментара

У Оршы прайшла прэзентацыя кнігі, якая распавядае пра Першы Ўсебеларускі з'езд

Першы Ўсебеларускі з'езд, які адбыўся ў снежні 1917 года стаў першым крокам які прывёў да абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 годзе. Пра гэта распавялі ў Оршы адзін з аўтараў кнігі "Іх звала Беларусь святая" Валерый Герасімаў і бізнэсмэн, які за свой кошт выдаў кнігу Мікола Люцько.

Мікола Герасімаў не прафесійны гісторык, хутчэй, кнігазнаўца - ён доўгі час працаваў у аддзеле рэдкіх кнігаў бібліятэкі Дома ўрада. У свой час гэта быў закрыты кніжны архіў. А гэта трэцяя па колькасці кнігаў бібліятэка краіны. У гэтай бібліятэцы, якая цяпер з'яўляецца публічнай, дарэчы, знаходзіліся і запісы першага вайсковага міністра БНР Кастуся Езавітава ды іншых дзеячаў першай Беларускай рэспублікі. Другі аўтар Станіслаў Рудовіч - ён прыехаць не змог з-за хваробы - як раз прафесійны гісторык і архівіст. Дзякуючы іх творчаму тандэму кніга атрымалася не толькі насычайнай гістарычнымі фактамі, але і лёгка чытаемай.

Размова з выдаўцамі кнігі не была лекцыяй, хутчэй дыскусіяй - прысутныя маглі задаваць пытанні і выказваць сваё меркаванне. Так на пытанне чаму сёняшняя ўлада, нарэшце, больш-меньш пазітыўна паставілася да БНР Мікола Люцько адказаў, што сёняшняя ўлада зразумела, што калі б не было БНР, то і не было б БССР - Рэспублікі Беларусь, а, значыць, і першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пытанне чаму ж не зважаючы на вялікую дыпламатычную работу ўрада БНР дзяржава так і не атрымала прызнання вялікіх дзяржаваў. Справа ў тым, што паводле Брэсцкай мірнай дамовы Германія абавязвалася не прызнаваць новых дзяржаваў на акупаваных тэрыторыях за выключэннем краінаў Прыбалтыкі - адказаў Герасімаў. А без прызнання таго хто меў кантроль над краінай і іншыя дзяржавы (кшталту Францыі, Вялікабрытаніі і г.д.) не маглі прызнаць нашую дзяржаву. Таму БНР атрымала прызнанне толькі ад шэрагу малых дзяржаваў, якія таксама не так даўно ўзніклі. Праўда, БНР прызнала на той момант, нават, больш краінаў чым бальшавісцкі ўрад Савецкай Расіі.

Узгадалі аўтары кнігі і пра звычайны аргумент супраць БНР, пра тэлеграму на імя Нямецкага імператара з просьбай прызнаць дзяржаву. Якую бальшавікі расцэньваюць як здраду. Мінскія госці на гэта адказалі: не бальшавікам абвінавачваць дзеячаў БНР у здрадзе на крысць Германіі, улічваючы, што Ленін быў з дапамогай Германіі закінуты назад у Расію, а потым СССР доўгі час вымушана плаціла Германіі, а з фашыстамі і ўвогуле дзяліла свет. У параўнанні з такімі дзеяннямі адна тэлеграмка да Кайзера выглядае не сур'ёзным аргументам. Пры гэтым, адпраўка тэлеграмы да Германіі выглядае даволі лагічнай - дзеячы БНР імкнуліся любымі сродкамі здабыць незалежнасць і калі тэрыторыя краіны кантралюецца Германіяй, то да каго ж яшчэ пісаць.

Знаходзячыся ў Оршы, аўтары кнігі таксама падарылі асобнікі свайго выдання ў музей Караткевіча і бібліятэку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Іх звала Беларусь... (фота)

У Оршы прайшла прэзентацыя кнігі, якая распавядае пра Першы Ўсебеларускі з'езд

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение