Гаворка ідзе пра жорсткае забойства, якое адбылося ў Лёзненскім раёне. Злачынная парачка тады пахавала сваю ахвяру зажыва.
Нагадем, што забойства адбылося ў верасні 2018 года. Жанчына адпачывала ў Віцебску некалькі дзён - адпачывала па славянскай традыцыі - алкаголь і ўсё астаняе. Хлопец і дзяўчына з якой "адпачывала" тады яшчэ ахвяра кватэры вырашылі, што маглі б распачаць доўгатэрміновы бізнэс - здаваць кватэру. Праблема толькі ў тым, што кватэры для гэтых мэтаў у іх не было, затое была кватэры ў іх сабутэльніцы.
21-гадовы хлопец і 24-гадовая жанчына прапанавалі працягнуць гулянку на прыродзе, выклікалі таксі і паехалі ў Лёзненскі раён з гаспадыняй кватэры, іншымі сябрамі і рыдлёўкай, якую загадзя купілі. Каля нейкай вёсцы яны адпусцілі таксі і пайшлі ў лес. Тут яшчэ трохі выпілі, а потым нанеслі гаспадыні кватэры некалькі ўдараў рыдлёўкай. Як высветліла следства, закопвалі жанчыну яшчэ жывой.
З цягам часу не вытрымала адна са сведкаў і ўдзельніцаў падзеяў - яна прыйшла да знаёмага ўчастковага і ўсё распавяла. Цяпер пад суд патрапяць чатыры ўдзельнікі падзеяў. Канкрэтна ў забойстве абвінавачваюцца двое з іх: 21-гадовы Руслан і 24-гадовая Марта. 23-гадовыя Марта і Павел, якія былі ў кампаніі таксама будуць на лаве падсудных, але ім інкрымінуецца хуліганства, а Наталлі разам з Русланам яшчэ і распаўсюд парнаграфіі.