Другі дзень у Віцебскім абласным судзе разглядаецца рэзанансная справа пра забойства. На лаве падсудных 4 чалавекі, хаця забойцаў - як паведамлялася першапачаткова - было двое.
Такім чынам, у судзе зараз: 21-гадовы Руслан сысоеў, які абвінавачваецца ў забойстве, рабаўніцтве, крадзяжы з пранікненнем у жыллё, злосным хуліганстве і распаўсюдзе парнаграфіі. Другая падсудная - 24-гадовая Марта Казарына - вінавацяць у забойстве. Трэці падсудны 23-гадовы Павел - злоснае хуліганства. І 23-гадовая Наталля, якой прад'яўлена абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфіі. З Русланам і Мартай усё зразумела - яны вінавацяцца ў забойстве 28-гадовай Святланы Рогавай. Але адкуль узяліся Наталля і Павел і тая самая парнаграфія пакуль было загадкай. Дарэчы, працэс над квартэтам праходзіць за закрытымі дзвярыма і таму хутка адказ на гэтае пытанне не з'явіцца.
Тым не меньш, і з-за зачыненых дзвярэй прасочваецца некаторая інфармацыя па справе.
Так, за дзень да пачатку суда выданне "Наша Ніва" распавяла некаторыя новыя падрабязнасці справы, якія распавядаюць пра ўдзел у справе Наталлі і Паўла. Наталля - стрыечная сястра забітай, а Павел не блізкі знаёмы абвінавачанага Руслана.
А пачыналася ўсё з таго, што тады яшчэ жывая Святлана выпівала дома, прынамсі, так палічыла яе суседка калі зайшла да яе на прапанову "пахмяліцца". Дарэчы, як гаворыць Наталля, якая праходзіць па справе як абвінавачаная ў распаўсюдзе парнаграфіі, для Святланы такія п'янкі былі звычайнай справай - яна нідзе не працавала, часта выпівала, пагаворвалі, што, нават, спала з мужчынамі за грошы або за алкаголь. Так пачалася чарговая п'янка, калі ў Жанчын скончыўся алкаголь, то святлана папрасіла суседку знайсці якіх-небудзь знаёмых, якія маглі б прывезці яшчэ бухла. Так у дзеянне ўваходзіць той самы руслан - ён стрыечны сябра суседкі. Спачатку ён прыехаў адзін, потым кудысці схадзіць (напэўна за алкаголем) і вярнуўся з двума сябрамі сярод якіх і Павел, які вінаваціцца ў хуліганстве, другі сябра своечасова сыйшоў з хаты і таму праходзіць толькі як сведка.
Пры чарговым паходзе за алкаголем Руслан прывёў і Марту. За іх грошы - Руслана і Марты - кампанія піла яшчэ пару дзён. 17 верасня Руслан зноў з'явіўся ў Святланы з півам і гулянка цягнулася ўсю ноч, пад час чаго ўдзельнікі п'янкі час ад часу мяняўся. Тады ж да кампаніі вярнулася і Марта. Здаецца тады і прыйшла да іх ідэя здаваць двухпакаёвую кватэру Святланы на суткі.
А 18 верасня план пачаў выконвацца. Святлану запрасілі на пікнік у лес у Лёзненскім раёне дзе ўдарылі рылёўкай, а потым закапалі, як аказалася, яшчэ жывой. Руслан і Марта, нават, паспелі ўжо падаць аб'яву пра арэнду кватэры. Але 24 верасня неназваная дзяўчына прыйшла ў міліцыю і распавяла, што Святлану забілі, ды паказала месца дзе закапалі яе цела. Цяпер пытанне ў хуліганстве Паўла ды Наталлі і распаўсюдзе парнаграфіі. Пра хуліганства дакладных звестак так і няма. Следчыя сказалі каротка: над Святланай здзекваліся яшчэ пад час п'янак - якім чынам не ўдакладняецца. А порна - гэта фота Святланы дзе яна спіць п'яная і напаўаголеная. Гэты фотаздымак зрабіў Руслан, а Наталля перслала яго прыватным паведамленнем свайму знаёмаму, які раней меў інтымныя стасункі са Святланай. Па Беларускім законе гэта ўжо разглядаецца як распаўсюд парнаграфіі. Руслану цяпер пагражае доўгі тэрмін, магчыма і пажыццёвы або смяротнае пакаранне. Марта можа атрымаць да 25 гадоў за жорсткае забойства зробленае групай асобай. Астатнія двое з іх хуліганствам і парнаграфіяй наўрад ці атрымаюць нейкае сур'ёзнае пакаранне.
Таксама "Наша Ніва" публікуе фотаздымкі ўдзельнікаў працэса, узятыя з адкрытых старонак сацыяльных сетак.
На фота: забітая Святлана
На фота: абвінавачаны Руслан
На фота: абвінавачваемая Марта
На фота: дрэва пад якім закапалі Святлану.