Здарэнне адбылося прыблізна тыдзень таму. Невядомы мужчына ў Віцебску ў адкрытую напаў на жанчыну і паспрабаваў адабраць у яе торбачку. Рэакцыя жанчыны была даволі прадказальная — крык і мінімальны супраціў больш моцнаму рабаўніку. І хаця жанчына не магла самастойна адбіцца ад рабаўніка, тых некалькі сякундаў супраціву хапіла на тое каб на ейны крык адрэагаваў праходзіўшы міма школьнік. Хлопец з выпускнога класа віцебскай школы № 8пабег на крык і дапамог жанчыне супрацьстаяць вору. мужык палічыў за лепшае не прыцягваць больш увагі і сам кінуўся на ўцёкі.
Выкліканая міліцыя пасадзіла школьніка Жэню ў сваю машыну і разам з ім патрульныя паехалі па бліжэйшых вуліцах. На адным з аўтобусных прыпынкаў той самы мужына і быў апазнаны школьнікам. Рабаўніком аказаўся раней судзімы жыхар Талачына 1981 года нараджэння. За такі паступак выпускнік школы Яўген Гайко на лінейцы ў гонар апошняга званка перад усёй школай атрымаў падзяку ад начальніка гарадской міліцыі абласнога цэнтра.