Нашыя чытачы паведамілі пра аварыю на трасе М1. Праўда, аварыя адбылася не ў нашым рэгіёне, а на сумежжы Барысаўскага і Крупскага раёнаў. Падрабязнасці аварыі нам пакуль не вядомы, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Як паведамляюць відавочцы, на трасе стаялі два аўтавозы цалкам нагружаныя аўтамабілямі. На дарозе пры гэтым былі рассыпаныя колы ад аўтамабіляў ды іншыя запчасткі ад легкавушкі.
Як гавораць відавочцы, магчыма, што адзін з аўтавозаў сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем і той скінула з трасы, або з аўтавоза зваліўся адзін з перавозімых легкавікоў.