18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Беларусь, Здарэнні

Расстрэла не будзе

29.06.2019 10:08

4165 праглядаў, 0 каментароў

Вынесены прыгавор людзям закапаўшым жанчыну дзеля кватэры

Забойства пра якое ідзе гаворка адбылося ў верасні мінулага года. На кватэры ў 28-гадовай віцебчанкі некалькі дзён ішла п’янка, а пазней двое ўдзельнікаў гэтай п’янкі — Руслан Сысоеў і Марта Казарына па ініцыятыве першага вырашылі забіць субутэльніцу, каб завалодаць яе кватэрай і потым здаваць нерухомасць. Яны вывезлі гаспадыню кватэры быццам бы на пікнік у Лёзненскі раён дзе ў лесе забілі рыдлёўкай і закапалі. Пакуль жанчыну закапвалі яна была яшчэ жывой. Пад час следства да справы далучылі яшчэ двух чалавек: 23-гадовых Наталлю Янчыліну і Паўла Сінкевіч, якія таксама пілі на той кватэры. Іх абвінавачваюць ў іншых злачынствах не звязанаых з забойствам — выраб парнаграфіі і хуліганства (паводле следчых яны нейкім чынам здзекваліся з пацярпелай).

Па такім цяжкім артыкуле забойцы, прынамсі Сысоеў, мог атрымаць і смяротнае пакаранне. Прысуд аказаўся больш мягкім, але датычным усіх чацьвярых.

Паводле прыгавора суда, які быў вынесены абласным судом 28 чэрвеня, Сысоўе атрымаў прыгавор за забойства, крадзёж, паўторны крадзёж і асобна крадзёж пашпарту забітай. Аказваецца ён быў раней судзімы і да агульнага прыгавора дадалося яшчэ і пакаранне мінулае. У выніку ўсяго — 22 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй ўсёй маёмасці і штраф у памеры 980 рублёў.

Марта Казарына атрымала прызнана вінаватай у забойстве і атрымала тэрмін у 17 год з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Павел Сінкевіч прызнаны вінаватым у хуліганстве і атрымаў 120 базавых велічыняў штрафу.

Нарэшце Наталля Янчыліна за парнаграфію (перакінула непрыстойнае фота забітай яе былому хлопцу) і хуліганства атрымала агулам (ёй крыху скінулі) 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Родзічам забітай падсудныя павінны будуць выплаціць 72.000 рублёў агулам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Расстрэла не будзе

Вынесены прыгавор людзям закапаўшым жанчыну дзеля кватэры

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение