18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Регион, Культура

Як русіфікавалі Талачын

12.03.2024 18:39

764 просмотра, 0 комментариев

Адна характэрная публікацыя 100 гадоў таму.

Славуты беларускі гісторык, палітык і мовазнаўца, знішчаны савецкімі ўладамі, Вацлаў Ластоўскі ў часопісе «Крывіч» 100 гадоў таму пісаў пра тое, як нядбайна праводзяць палітыку беларусізацыі на Талачыншчыне. Такая палітыка была афіцыйна абвешчана, але на справе… працягвалася русіфікацыя. За дэкларацыямі пра правы кожнай нацыі Савецкага Саюзу карыстацца роднай мовай ішла халодная рэчаіснасць: часцяком не было ніякіх падручнікаў, каб навучыцца па-беларуску. Затое падручнікаў і дапаможнікаў на расейскай мове было надрукавана ўдосталь, і ў Беларусь яны спакойна траплялі ў сферу асветы.

Арфаграфія і пунктуацыя фрагменту артыкула Вацлава Ластоўскага захаваная:

«Аб праўдзівым палажэньні сярэдняй школы часам прасьлізаюць весткі ў „С. Б.“, прыкладам ў № 250 ад 28.Х.1924 г., у карэспандэнціі з Талочына (Аршаншчына) кажацца:

„У Талочынскай сямёхгадовай школе заняткі ідуць ужо некалькі тыдняў. І беларускую мову прыходзіцца выкладаць без ніякіх кніжак. У школе ёсьць адзін лемэнтар, па якому вядзецца навучаньне ў нулявой і першай групах“.

А тымчасам у гэтым-жа Талочыне з 1910 году істнавала патайная беларуская школа, і аколіца яго — сьвядомыя беларусы.

Ведама-ж, калі няма беларускіх кніжак, то вучаць на расійскіх, а ці-ж гэта не тая-ж самая, што і за часы царскай ўлады русыфікація?»

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Як русіфікавалі Талачын

Адна характэрная публікацыя 100 гадоў таму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение