21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

23.04.2017 07:04

7479 просмотров, 1 комментарий

1566- 1587 гг. Частка 3

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне, 1563 г. - 1566 г. Частка 2.

1566-1587 гг. На пасадзе аршанскага старосты знаходзіўся Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі (1530-1587), аўтар лістоў да Каралеўскай рады Вялікага Княства Літоўскага (напісаны ў Оршы ў 1573-1574 гг.).

Філон Кміта-Чарнабыльскі. Фрагмент карціны Я. Матэйкі “Баторый пад Псковам”.

Адбітак пячаткі Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1565-1575).

1567 г., 10 мая Гродзенскі сойм склаў попіс войска ВКЛ. Згодна з ім, Аршанскі павет павінен быў паставіць у войска 6 коней і 3 драбаў (пешых ваяроў).

Літоўскі вершнік. З гравюры Абрахама Брайна. XVI ст

1569 г., 1 ліпеня Падпісана Люблінская унія – аб’яднанне Польшчы і Літвы ў Рэч Паспалітую.

Люблінская унія. Карціна Я. Матэйкі.

Герб Рэчы Паспалітай

1569-1575 гг. Аршанскім маршалкам быў князь П. Ю. Друцкі-Саколінскі.

1570 г. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый у адказ на зварот аршанскіх мяшчан забараніў аршанскаму старосце Філону Кміце-Чарнабыльскаму прымушаць іх даваць падводы для паслоў і ганцоў без аплаты.

Стафан Баторый

1571 г. ВКЛ спасціг страшэнны голад і чумная пошасць. Меліся выпадкі канібалізму

Канібалізм у ВКЛ. Аўгсбургскі “лятучы лісток”. 1571 г.

1573 г. Прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання на тэрыторыі ВКЛ, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.

1573 г. У Оршы – першым горадзе на ўсходзе Беларусі з’явіліся езуіты. Каталіцкі манаскі ордэн (“Таварыства Ісуса”) створаны ў 1534 г. іспанскім дваранінам І. Лаёлам. Галоўнай мэтай езуітаў стала барацьба з Рэфармацыяй, умацаванне каталіцызму і папскай улады.

Ігнацій Лаёла.

Эмблема ордэна езуітаў.

1575 г. Па дарозе ў Маскву Оршу наведаў і зрабіў яе апісанне пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Ганс Кабенцуль фон Просег.

1575-1585 гг. Аршанскім маршалкам быў князь Ц.Ю. Друцкі-Саколінскі.

1577 г. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый накіраваў аршанскаму старосту Філону Кміце-Чарнабыльскаму акружную каралеўскую грамату, дзе забараняў памежным жыхарам рабіць наезды і рабункі ў межах Маскоўскай дзяржавы.

Стафан Баторый. XVI ст.

1577 г., 31 жніўня Стафан Баторый зацвердзіў пастановы сходу гараджан і правы Оршы на самакіраванне. Аршанцы дабіліся права мець у горадзе гасціны двор і васкабойню, а даходы з іх пускаць на “потребы местские”.

1578 г. Аршанскім падстаростам (намеснікам старосты) быў Васіль Цяпінскі (Амельяновіч). Васіль Мікалаевіч Цяпінскі (Амельяновіч) нарадзіўся каля 1540 г. у Полацкім павеце. Быў на вайсковай і грамадзянскай службе. Актыўна займаўся перакладчыцкай, пісьменніцкай і выдавецкай дзейнасцю. У 1570-я гг. заснаваў на свае сродкі друкарню. Памёр у 1603 г.(?).

Васіль Цяпінскі. Гравюра XVI ст.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1566- 1587 гг. Частка 3

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение