Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5.
1596 г., люты На Аршанскім павятовым сойміку шляхта ўзгадала пра выкуп гаспадарскіх уладанняў. Павятовым паслам было даручана прасіць Жыгімонта ІІІ Вазу, каб ён дазволіў выкупіць за сродкі пабору 1591 г. даменіяльныя ўладанні.
Таксама соймік нагадаў пра неабходнасць папаўнення дзяржаўнага бюджэту за кошт падаткаў з яўрэйскага насельніцтва: «А иж жыдове Великого князства Литовского здавна звыкли были давать до скарбу короля его милости побор кождого року по чырвоному золотому».
Шляхта Аршанскага павета.
1596 г., 26 ліпеня Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Оршы грамату “Мяшчанам аршанскім на некаторыя вольнасці”, якой пацвердзіў ранейшыя правы і прывілеі, атрыманыя аршанцамі ў 1559 годзе ад Стафана Баторыя.
[p]Старонка Граматы “Мяшчанам аршанскім…”1596 г., 19 кастрычніка Падпісана Брэсцкая царкоўная унія. Большасць праваслаўных цэркваў Оршы сталі уніяцкімі.
Бажніца Святога Мікалая ў Брэсце, дзе была падпісана унія.
1597 г. Нарадзіўся Афанасій Філіповіч (Брэстчына), дзеяч праваслаўнай царквы, пісьменнік-публіцыст. Аўтар “Дыярыюша” (1646 г.). Пэўны час жыў у Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры. Расстраляны 5.9.1648 г. Кананізаваны 2.8.1649 г.
Афанасій Філіповіч. Сучасная гравюра.
1597 г., 10 студзеня Нарадзіўся Пётр Магіла (Малдова), праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай, заснавальнік Магілёўскай епархіі, у склад якой уваходзіла Орша, непасрэдна кіраваў Аршанскім праваслаўным брацтвам і манастырамі. Памёр у 1647 г.
Пётр Магіла.
1597 г. Выдадзена „Хроніка польская” Марціна Бельскага (Вольскага) (1495 г., Польшча - 18.12.1575), у якой змешчана гравюра з выявай бітвы пад Оршай 1514 года.
М. Бельскі.
1598 г. Выдадзена грамата Жыгімонта ІІІ Вазы ваяводам, старостам і дзяржаўцам пагранічных з Рускай дзяржавай гарадоў і замкаў Вялікага Княства Літоўскага аб свабодным прапусканні купцоў.
Медаль ў гонар Жыгімонта ІІІ Вазы.
1599-1615 гг. Аршанскім земскім суддзёй быў Андрэй Варапай.
1599-1600 гг. Аршанскім падстарастам быў Пётр Кубліцкі.
Герб Кубліцкіх.
1600 г., 27 верасня З Оршы ў Маскву выправілася пасольства Рэчы Паспалітай, якое ўзначаліў канцлер ВКЛ Леў Сапега.
Леў Сапега.
Канец XVI ст. У Оршы налічвалася каля 5 тысяч жыхароў, існавала больш за 20 відаў рамёстваў. 60 % насельніцтва горада займалася рамяством.
Вырабы з жалеза. XIV-XVI стст. З раскопак В.М. Ляўко.
Працяг будзе.
Віктар Лютынскі