Рэдакцыя сайта віншуе ўсіх нашых чытачоў з чарговай гадавінай абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі - Днём Волі. Хаця БНР у тыя далкія часы не змагла ўсталяваць поўны кантроль на сваёй тэрыторыі з-за пастаяннай акупацыі нашых земляў (Расіяй, Германія, Польшай, СССР), але менавіта стваральнікі гэтай рэспублікі заявілі пра жаданне беларусаў мець сваю дзяржаву. І, канешне, без БНР не было б у далейшых ні ССРБ, ні БССР, ні Рэспублікі Беларусь. Таму БНР - гэта ідэя, гэта мара пра беларускую дэмакратычную дзяржаву, якую усім беларусам яшчэ трэба будзе пабудаваць. Дзіўна, як і праз 101 год пасля тых падзеяў ідэі, абвешчаныя айцамі-заснавальнікамі БНР, актуальныя.
Актуальныя гэтыя ідэі не толькі на ўзроўні ўсй краіны, але і на ўзроўні кожнай асобы - свабода, беларускасць і дэмакратыя. Таму, шаноўнае спадарства, песціце і ў сабе гэтыя ідэі свабоды, беларускасці і дэмакратыі. Толькі свабодныя людзі могуць пабудаваць свабодную краіну, толькі беларусы могуць стварыць беларускую дзяржаву, толькі людзі дэмакратычных поглядаў могуць арганізаваць дэмакратычную сістэму. Ад кожнага з нас залежыць будаўніцтва будучай Беларусі на асновах прынцыпаў, якія былі закладзены яшчэ 101 год таму.
Жыве Беларусь!