06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Альхоўскі Мікалай Іванавіч

Герой Савецкага Саюза (1909 - 1978)

Альхоўскі Мікалай Іванавіч нарадзіўся 1909.10.10 года ў д.Межево Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. З сям'і сялян. Скончыў адзін курс пед. тэхнікума г. Оршы. У Чырвонай Арміі з 1927 г. Сябра КПСС з 1932 г. Скончыў ваенна - тэарэтычную лётную школу, ваенна -паветраную акадэмію ім. Жукоўскага (1936 г.). На фронце з 1943 г. З лютага 1944 г. - на Бранскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-ім Украінскім франтах - камандзір эскадрыллі, маёр. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі.

«Курская дуга. На другі дзень нямецкага наступу на Курска-Белгародскім кірунку 6 Ліпеня 1943 года маёр Альхоўскі за адзін дзень баёў збіў пяць нямецкіх самалётаў. З бою Мікалай Іванавіч заўсёды выходзіў пераможцам. Ён не баяўся колькаснай перавагі праціўніка, складанасцяў паветранага паядынку. Ён спалучаў ўменне весці атаку з разлікам і цвёрдасцю характару. Лётчыкі з захапленнем распавядалі пра яго вытрымку, трапных ударах па самалётах суперніка, уменню арыентавацца ў самай складанай абстаноўцы паветранага бою з праціўнікам.

У дні наступу савецкіх войскаў на Харкаўскім кірунку маёр Альхоўскі разам з лётчыкамі - знішчальнікамі сваёй эскадрыллі штодзённа ствараў перавагу ў паветры над ворагам. А 10 жніўня 1943 ён асабіста увагнаў у зямлю яшчэ тры нямецкіх знішчальніка. Прычым двух з іх М.І.Альхоўскі збіў з аднаго заходу. А ўсяго за два гады Айчыннай вайны ён знішчыў 19 самалётаў ворага.

Гвардыі падпалкоўнік Альхоўскі ў гады Айчыннай вайны камандаваў 178- м знішчальна- авіяцыйным палком. Лётчыкі славутага авіяпалка збілі ў паветраных баях 560 нямецкіх самалётаў.

Мікалай Іванавіч быў чалавекам добрым, справядлівым, яго ўсе любілі і называлі Баця». (Б. Ф. Шалуха « У баях пад Оршай» стр.135 )

Альхоўскі Н. І. здзейсніў 128 баявых вылетаў, удзельнічаў у 34 паветраных баях. Да 1953 г. служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. Жыў у Маскве.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение