06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Сіянін Міхаіл Данілавіч

Герой Савецкага Саюза (1901-1973)

Сіянін М.Д. нарадзіўся ў в. Забалацце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці 17 снежня 1901. Дзяцінства яго было цяжкае і бязрадаснае. Вечная патрэба бацькоў , вокрыкі і пабоі гаспадароў. Бацька яго Даніла парабкаваў у памешчыка ў маёнтку Забалоцце. Маленькі Міша таксама з 9 гадоў пачаў пасвіць панскіх коней, а днём дапамагаць бацьку на палявых работах. Пазней ён батрачыў у Задароўскага ў Пустынках, а з 15 гадоў выпрабаваў цяжкую, прымусовую працу вучня - хлопчыка на драцяна-цвіковым заводзе ў пасёлку Барань (сёння "Тэхніка сувязі")

Юнаком Міхаіл Сіянін добраахвотна ўступае ў шэрагі Чырвонай Арміі. У свае 17 гадоў прымае першае баявое хрышчэнне ў якасці падносчыкі патронаў у атрадзе Пятра Панасюка на Аршаншчыне, адстойваючы родную зямлю ад кайзераўскіх захопнікаў.

Куды толькі не закідваў лёс маладога чырвонаармейца М.Д. Сіяніна! Спачатку запасны полк у Драгабужу, дзе ён прайшоў курс маладога чырвонаармейца. Потым калчакаўскі фронт, 235 Невельскі полк Омскай імя Італьянскага пралетарыята жалезнай дывізіі, барацьба з "белапалякамі", знішчэнне банды Антонава пад Тамбовам, удзел у падаўленні белагвардзейскага бунту (у сакавіку 1921 года) У Кранштаце.

А яшчэ пазней - курсы Чырвоных камандзіраў, потым не больш лёгкі Туркестанскі фронт, барацьба з басмачаствам - з 1923г. па 1931г . За мужнасць і адвагу ў барацьбе з замежнымі інтэрвентамі і белагвардзейцамі М.Д.Сіянін быў уганараваны вышэйшай узнагародай таго часу - ордэн Баявога Чырвонага Сцяга за № 638, у 1925г. У 1926г . Рэвалюцыйным Камітэтам Таджыкскай Аўтаномнай Сацыялістычнай Рэспублікі узнагароджаны Ганаровай граматай і імяннымі гадзіннікам. Скончыў Вышэйшую кавалерыйскую школу - у 1927годзе. У 1931 г. за баявыя заслугі ў барацьбе з басмачаствам Рэўваенсавет СССР узнагародзіў імянной шашкай .

Напярэдадні вайны, у 1941 годзе, скончыў Ваенную акадэмію Генштаба.

Асабліва яскрава талент камандзіра выявіўся ў Міхаіла Данілавіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У першыя дні вайны на заходняй мяжы камандзір бранятанкавага палка, тады падпалкоўнік М.Д.Сіянін вядзе жорсткія баі з нямецка - фашысцкімі захопнікамі ў раёне ст. Стаўбцы. Пасля - Калінінскі фронт, Клін, Валакаламск. Пры абароне Масквы ён гарэў у падбітым танку і, толькі дзякуючы своечасовай дапамозе таварышаў па зброі, застаўся жывы. У 1942 г. быў паранены і атрымаў кантузію.

Назаўжды ўвайшоў у летапіс перамог подзвіг, зроблены разведвальным падраздзяленнем 69-ай механізаванай брыгады пад камандаваннем ўжо гвардыі палкоўніка Сіяніна.

На досвітку 22 верасня 1943 г. першы батальён брыгады, пераследуючы адступаючага суперніка ў раёне сяла Зарубінцы, з ходу фарсіраваў раку Днепр. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву аперацыяй, дзёрзкім вылазкам на правым беразе Дняпра, нягледзячы на жорсткія ўдары варожай авіяцыі, якая спрабавала сарваць аперацыю, М.Д.Сіяніну ўдалося на працягу двух сутак пераправіць на падручных сродках на супрацьлеглы бераг ўсю танкавую брыгаду, ўмацавацца на занятым плацдарме і тым самым адкрыць дарогу для вызвалення правабярэжнай Украіны. За майстэрскае пераадоленне буйной воднай перашкоды, захоп і ўтрыманне плацдарма на заходнім беразе Дняпра і праяўленую пры гэтым асабістую мужнасць, смеласць і адвагу, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 года гвардыі палкоўнік Сіянін М.Д. уганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Таксама ўзнагароджаны:

Залатая Зорка Героя Савецкага саюза 17.11.1943г.;

два ордэна Леніна;

тры ордэна Чырвонага Знамя;

Ордэн Суворава Другой ступені;

Ордэн Айчыннай вайны Першай ступені;

Чэхаславацкі ордэн;

Чэхаславацкі медаль – за баявыя дзеянні на Дуклінскім перавале.

А таксама медалі: «20 год РККА», «За абарону Масквы», «За перамогу над фашысцкай Германіей», «50 год Узброеных сілаў СССР», «За вызваленне Прагі», «25-годдзе вайны», «За вызваленне Кіева», «За доблестную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна». Акрамя таго: трынаццаць падзяк па загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталіна, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1948г. ён скончыў Вышэйшую Ваенную Акадэмію імя Варашылава.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение