Нарадзіўся 12 ліпеня 1918 у вёсцы Казённыя Поршні Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус . Скончыўшы няпоўную сярэднюю школу, працаваў у калгасе рахункаводам, сакратаром сельскага савета (1934-1938 г.г.). У Чырвонай Арміі з 1938 г. Член КПСС з 1941г. Скончыў Бранскае ваенна - палітычнае вучылішча (1942 г.). З траўня 1942 года на Калінінскім, Паўночна - Заходнім, 2-ім Прыбалтыйскім, 1-ым і 4-ым Украінскіх франтах. У 1944 годзе - камандзір батарэі 699-га знішчальнага супрацьтанкавага артылерыйскага палка (18 знішчальна- процітанкавая артылерыйская брыгада. 22- я армія, 2-і Прыбалтыйскі фронт). Вызначыўся ў баях пад г. Ліепая і за вёску Берзі Добельскага раёна Латвійскай СССР. 23 сьнежня 1944 г артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана П. А. Дудчык за 6 гадзін адбіла 11 контратак ворага, падбіла 8 танкаў, знішчыла каля 200 салдат і афіцэраў праціўніка і прымусіла яго адступіць. Званнем Героя Савецкага Саюза быў уганараваны 29.06.1945 г.
У 1950-ым годзе Павел Андрэевіч скончыў Вышэйшую афіцэрскую штабную школу. Да 1959 служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.
Ўзнагароды: ордэн Леніна, два ордэны Айчыннай вайны Першай ступені; два ордэны Айчыннай вайны Другой ступені; тры ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.