Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945.03.31). Нарадзіўся ў вёсцы Сьвісьцёлкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Член КПСС з 1941. Пасля заканчэння сямігадовай школы працаваў у аршанскіх чыгуначных майстэрнях. У Чырвонай Арміі з 1940. На фронце з чэрвеня 1941. Удзельнік баёў пад Ленінградам - кулямётчык, затым снайпер. Некалькі разоў быў цяжка паранены. З восені 1944 служыў на адной з застаў на заходняй мяжы. Затрымаў 20 парушальнікаў. 1945.02.05, калі 25 дыверсантаў спрабавалі перайсці мяжу, яфрэйтар С. С. Пустэльнікаў адзін уступіў з імі ў бой. Змагаўся да апошняга патрона, а затым падарваў гранатай сябе і акружыўшых яго ворагаў.
Імя С. С. Пустельнікава нададзена сярэдняй школе № 5 г. Орша, дзе ён вучыўся (на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка), і пагранзаставе на заходняй мяжы, у спісы якой ён навечна залічаны; яго імем названа вуліца ў Оршы.