Салянікаў Анатоль Данілавіч нарадзіўся 19 Ліпеня 1919 г. ў в Чурылава, Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус, з сям'і рабочых. Адукацыя сярэдняя. Скончыў Энгельскую ваенна - авіяцыйную школу пілотаў (1941 г ). З 1942 г. на Бранскім, 2-ім Прыбалтыйскім франтах. Камандзір эскадрыллі 810- га штурмавога авіяцыйнага палка (225- я штурмавая авіяцыйная дывізія, 15- я паветраная армія). Старэйшы лейтэнант Салянікаў А. Д. да красавіка 1944 здзейсніў 115 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 2 бронемашыны, 120 аўтамашын, 18 гармат, 4 вагона, 1 склад, 6 мінамётаў, 44 павозкі з грузам, 550 немцаў. З 1946 году маёр запасу. Пражываў у г. Орша, яго імем названа адна з вуліц горада.
Ўзнагароды: Залатая Зорка Героя Савецкага Саюза (19.08.44г.); ордэн Леніна; два ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Аляксандра Неўскага, два ордэны Айчыннай вайны Першай ступені.