Часнык Мікалай Лявонцьевіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1921 г. ў Оршы. У 1941 г. скончыў Барысаглебскую школу ваенных лётчыкаў, у 1952 г. - Ваенна-паветраную акадэмію. У Чырвонай Арміі з 1940 г. З 1941 г. на Паўночна -заходнім фронце: лётчык -знішчальнік, камандзір звяна, авіяэскадрыллі знішчальнага палка спецыяльнага прызначэння. Здзейсніў 685 баявых вылетаў, удзельнічаў у 46 паветраных баях, збіў 27 варожых самалётаў. 7 ліпеня 1944 быў збіты і патрапіў у палон. Удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Да 1958 г. служыў у Савецкай арміі. З 1959 г. палкоўнік у запасе. Працаваў у Паўночна - Каўказскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі. Ордэн Леніна і Залатую зорку Героя Савецкага Саюза Мікалаю Лявонцьевіч ўручаў ў Крамлі сам Калінін.
Часнык Мікалай Лявонцьевіч
Герой СССР (1921 - 1993)