Да пяцісотгоддзя Бітвы пад Воршай.
***
Між залітых сонейкам дамоў
За вакном спяшаюцца машыны,
На пачатку верасня ізноў
Ўспамінаем Воршы гадавіну.
***
Ўспамінаем слаўны бой адзін
Што трываў калісьці ля Крапіўны:
Там наш князь Астрожскі Канстанцін
Даў літвінам прыклад пазітыўны.
***
Паказаў, як трэба бараніць
Праваслаўе – веру нашых продкаў –
І зямлю, дзе нам, тутэйшым, жыць,
Выбар часта дзе рабіць нялёгкі.
***
Выбар нават праз гадоў пяцьсот,
Калі косці тых даўно струхнелі,
Хто калісьці супыніў Усход
Як спяваюць, раненька ў нядзелю .
***
Выбар праз паўтысячы гадоў
Паўстае праблемаю надзённай:
Памяць лёгка выдаліць далоў,
А вярнуць магчыма працай плённай.
***
Да сваіх жа продкаў непрыязь –
Гэта ім сапраўдны стрэл у спіны.
Наш мясцовы праваслаўны князь
Для такога бараніў айчыну?
***
Можа гонар альбо штось яшчэ
Для сябе шчаслівае здабудзем?
Меркаваць магчыма, што хутчэй
Мы сваё мінулае забудзем.
***
І якую версію тады
Праўнук будзе вывучаць прымушан?
Можа, бітву нашай стараны
Будзе называць ён Oršos mūšis ?
***
Мы сваіх святынь не збераглі…
Гэтаксама цалкам верагодна
Што на нашай матчынай зямлі
Чалавек не ўспомніць аніводны
***
Праз няшчасных сто гадоў якіх
Што былі калісьці беларусы,
Ды сабой застацца не змаглі
Перад тварам каверзным спакусаў.
***
Ці мажліва ўсё прадухіліць?
Ці нам час адпушчаны кароткі?
Зараз нам патрэбна проста жыць
Дбаць пра мову, памятаць пра продкаў.
***
Трэба быць без усялякіх слоў
Беларускім простым чалавекам
І дзяцей у гонар Кастусёў
Называць, як раіць нам Дайнека .