8 верасьня 1514
***
Ля старадаўняга горада Воршы,
На невялікай рачулцы Крапіўне –
Вызнычыць: хто лепшы, хто горшы,
Вырышылі маскавіты й ліцьвіны.
***
Прычына той спрэчкі вядома:
Замах маскавітаў на землі Літвы.
Але забыта: калі прагнеш чужога -
Можаш пазбавіцца сваёй галавы.
***
У верасьні восьмага дня,
Тысяча пяцьсот чатырнаццатага года.
Узброеннае войска князя Васіля,
Чакала ваяроў Жыгімонта Старога.
***
Чакала нахабна і ўпэўнена-сьмела,
Пераважаючы па колькасьць у тры разы.
І ў першую атаку войска ляцела,
Забыўшыся, што на чужой зямлі.
***
“Няхай доблесьць і мужнасьць вашы
Будуць вартыя слаўных бацькоў!...”-
Гетман Астрожскі булаву ўзьняўшы,
Зьвярнуўся да сваіх ваяроў.
***
Пачалася няроўная бітва,
Пачалася з Маскоўскіх атак.
Але мужна трымалася Літва,
Адбіваючы напады ваяк.
***
І раптам, ворагу нечакана,
Літоўскія ўдарылі гарматы.
Коньнікі, за Радзіму, адданна,
Перайшлі з абароны ў напады.
***
Адчуваючы націск няспынны,
І наперад ўпэўненыя крокі.
Ворагі паказаўшы свае сьпіны,
Унезабаве падаліся на ўцёкі.
***
Літоўская коньніцца – лепшая ў пагоні -
Колькі вёрст гнала ворага на Ўсход.
Гетман сціськаючы булаву ў далоні,
З берагу назіраў пераможны зыход.
***
Слава Канстанціну Астрожскаму!
Слава пераможцам-выярам!
Слава Вялікаму Княству Літоўскаму!
Слава яго верным сынам!
***
28 лютага 2008 г.