Улюбёнец Памяці
( Ваяру Аршанскай Перамогі Міколу Купаву)
***
І на Крапіўне кволасць не бярэ,
бо спраўна служыць апантанай музе:
за Вітаўтам прыглядвае ў напрузе,
да Кастуся прабіўся праз карэ…
***
Падпёр Гальшаны незалежнік-вольнік.
На Нашай Ніве сейбіт ён і жнец,--
з ім Багушэвіч, Цётка, Каганец…
З Купалам і Купава – Янка Здольнік.
***
На Воршу, Слуцак з любасцю глядзіць.
А ў сэрцы ж у Міколы Вільня б”ецца!
(Да Вострай Брамы ходзяць аднаверцы.)
***
Між ваяроў вязьмо не разамкнецца:
як толькі Герба, Сцяга дакранецца,--
Купавы Зьніч бярэцца маладзіць
і ў Беларусь уводзіць спадкаемцаў.
***
Харугвы Пяцьсотгоддзя залаціць
пачаў наноў… Зноў Памяць усміхнецца:
не змог яе Купава разлюбіць!