АРШАНСКАЯ БІТВА
***
Зямлю нашу продкі здавён бераглі,
Было, што і ў бойку ўступалі.
Калі ж на маскоўцаў князі павялі,
То болю і жалю не зналі.
***
Харугвы ліцвінаў шматлікі былі --
Князі іх сабралі нямала.
І нашы харугвы таксама былі,
Да долу ні разу не ўпалі
***
Ля рэчкі Крапівенкі Сеча была
На полі ад краю да краю.
З адчаем змагаліся тут ваяры,
Крывёю Дняпро папаўнялі
***
Нязведалі страху, не беглі ўцякаць,
Калонамі дружна шагалі.
І толькі наперад, ніколі назад,
Паразы яны не пазналі.
***
Іх гогднасць, іх храбрасць вякі пражыла,
Нашчадкам надоўга дасталась,
У войнах шматлікіх пабеды знайшла,
Чужынцаў назад праганяла
***
І сёння на Полі Вялікіх дзядоў
Мы годна сябе адчуваем.
І каб жа ня лілась крывіца ізноў
Мы памяць аб іх захаваем
***
14.08.2014