“Поле”
***
Вецер у верасах дыхае,
Сонца за хмары зайшло.
Цьмяна і стомлена ўспыхвае
Сталі барвовай сьвятло.
***
Воды Крапіўні бягучыя
Хвалі іржава нясуць.
Боль перамогу засмучвае,
Сумна ўдовы пяюць.
***
Воклічы птушак ня сьцішацца,
Шчэрыцца дзіды залом -
У полі так ціха калышацца
Сьцяг абарваным крылом...
***
Цягнецца брудам і цэглаю
Сьмерці дарога, заве.
Тысячы вояў палеглыя
Вечна паснулі ў траве.
***
Соцень пяцёра заколатых
Мужных ліцьвінскіх сыноў -
Латы ў чырвонае золата
Ім афарбоўвае кроў.
***
У бітве ліхой з маскавітамі
Вынайшлі добрае плён:
Тысячаў сорак забітымі,
Трыццаць - пайшлі ў палон.
***
Шчыра Радзіму адстойвалі,
Люта Пагоню нясьлі.
Ворагаў у лесе ня ўтойвалі
Духі літоўскай зямлі.
***
Гонар ліцьвінаў ня згоршае,
Памяці промень гарыць.
Збройнаю славай пад Воршаю
Поле нямое ляжыць.
***
3 верасьня 2014 г.,
Томаш Воўк
(да 500 год бітвы пад Воршай)