Нядаўна Лукашэнка перадаў для жонкі Дональда Трампа вырабы аршанскага ільнокамбінату. Пра гэта ён сказаў пад час аднаго з публічных выступаў. У тэлевізійным рэпартажы АНТ Лукашэнка тады сказаў: «Я нядаўна жонцы прэзіджнта ЗША перадаў вырабы са льну. Яны ахаюць і охаюць і запытваюць, дзе гэта можна набыць».
Але як выявіла «Еўрарадыё», словы Лукашэнкі аказаліся не зусім праўдай — аршанскія вырабы не толькі не выклікалі эмоцыяў у сям’і прэзідэнта ЗША, але і не маглі выклікаць, бо на той момант, хутчэй за ўсё, яшчэ не даехалі да Трампаў. А словы Лукашэнкі атрымаліся такімі аптымістычнымі дзякуючы мантажору тэлеканала.
Так гэтыя словы гучалі ў арыгінале:
А так пасля мантажу: