Ахвярай мясцовага вора стаў 41-гадовы аршанец, які прыехаў на аўтобусны прыпынак на самакаце коштам каля 1200 рублёў. З паведамлення міліцыі вынікае, што самакат быў арэндаваны, але гэта дэталі. Бязхозны самакат заўважыў 19-гадовы мясцовы і вырашыў, што той кепска ляжыць, дакладней, стаіць.
Дарэчы гэты 19-гадовы хлопец ўжо меў досвед крадзяжоў. Прынамсі, паводле базы міліцыі на ім вісеў адзін крадзёж і судзімасць. Самакат маладзён выкарыстаў па прызначэнні - паехаў дадому. Дзе схаваў скрадзенае ў гараж. Ды не ведаў хлопец, што самакат абсталяваны трэкерам - GPS-прыладай, якая паказвае месцазнаходжанне транспарта. Так, што скрадзены самакат сам паказащ милицыянтам куды яго прывезли супраць воли гаспадара.