У аўторак прыём унутраных адпраўленняў паскоранай пошты прайшоў са зменамі. Прыём такой карэспандэнцыі ажыццяўляўся толькі ў адрас гарадоў Баранавічы, Бяроза, Брэст, Пінск, Полацк, Віцебск, Ворша, Глыбокае, Наваполацк, Калінкавічы, Мазыр, Жлобін, Гомель, Ліда, Гродна, Бабруйск, Магілёў, Мінск з дастаўкай 1 траўня, напісала «Белпошта» на сваіх сеціўных рэсурсах.
У сераду будуць прымаць такія адпраўленні з улікам рэжыму працы АСС Менску ў адрас усіх населеных пунктаў краіны.
У аб’ектах паштовай сувязі прыём 1 траўня з дастаўкай на наступны дзень рэалізоўвацца не будзе.