09:00

-2

8 м/с

987 гПа

12:00

-2

6 м/с

990 гПа

15:00

-2

5 м/с

991 гПа

18:00

-4

3 м/с

992 гПа

21:00

-4

1 м/с

992 гПа

Беларусь, Грамадства

Ці быў міліцыянт?

11.12.2024 13:30

321 прагляд, 0 каментароў

Паміж незалежным медыя і міліцыяй ідзе онлайн спрэчка пра ўдзел міліцыянта ў бандзе аршанцаў

Гаворка ідзе пра супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага. І я сувязі з бандай аршанцаў, якая на трасе ў Гомельскай вобласці абкрадала фуры са спячымі кіроўцамі. Банда з пяці чалавек была арыштаваная ў траўні, а ў мінулым месяцы яе ўдзельнікі атрымалі дастаткова мягкія прысуды - чатыры чалавекі атрымалі "хіміі" і толькі адзін рэальны тэрмін.

Калі банда была аршытаваная (у траўні), выданне "Наша Ніва" апублікава інфармацыю са сваіх крыніцаў, што крышаваліся злачынцы тым самым міліцыянтам Міхалам Згірскім. МУС запярэчыла, але ж без падрабязнасцяў. Учора спрэчка паміж МУС і "Нашай Нівай" разгарэлася з новай сілай. Міліцыя праз свае афіцыйныя старонкі зноў распавяла, што ў бандзе аршанцаў не было міліцыянта, але ў тым жа паведамленні распавяло, што, сапраўды, Міхаіл Згірскі быўа арыштаваны. Абвінавачваюць міліцыянта ў махлярстве і вымагальніцтве. Ён са сваім падзельнікам наехалі на мінчаніна, які зарабляў на крыптавалюце. Прынамсі, такая афіцыйная версія міліцыі.

Пры гэтым "Наша Ніва" працягвае настойваць на сваім. Учора пасля з'яўлення афіцыйнай інфармацыі МУС, выданне выпусціла новы артыкул у якім настойвае на сваёй версіі арышту Згірскага і дадае новую інфармацыю пра якую не паведамлялася раней - міліцыянта адмыслова судзілі асобна ад іншых удзельнікаў банды і далі яму самы вялікі тэрмін - 8 гадоў зняволення.

Падобна на тое, што абодва бакі спрэчкі плануюць парцягваць адстойваць правільнасць сваёй інфармацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці быў міліцыянт?

Паміж незалежным медыя і міліцыяй ідзе онлайн спрэчка пра ўдзел міліцыянта ў бандзе аршанцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение