Беларуская нацыя за сваю гісторыю прайшла доўгі шлях. Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая выкрышталізавалі асобную культуру, мову, падыходы да жыцця. 25 сакавіка 1918 года нашы продкі выдалі гістарычную 3-ю Ўстаўную грамату, якой абвясцілі незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі. Гэтая зямля больш не належала ні расейцам, ні палякам, а толькі беларусам, з гарантыяй правоў усім іншым народам, якія пражываюць на яе тэрыторыі.
Далей былі складаныя перыпетыі, але галоўны вынік, які задумвалі айцы-стваральнікі БНР, быў дасягнуты — Беларусь сёння незалежная дзяржава Еўропы.
Ад імя рэдакцыі Orsha.eu шчыра віншуем усіх чытачоў з Днём Волі! Няхай у вашых дамах ад радасці смяюцца дзеці, няхай усе вашы сем'і працуюць на карысць нашага агульнага дому, нашай Беларусі!