Дабрыня падвяла 27-гадовага жыхара Дрыбінскага раёна. Ён стаў ахвярай маладой аршанкі. Дзяўчыне ўсяго 23 гады, але яна ўжо мае злачынную біяграфію. Як паведамляе міліцыя, аршанка ўжо не адзін раз была судзімая за махлярства, але пакаранні былі не вялікімі.
Свайму дрыбінскаму знаёмаму яна паплакалася, што не мае работу, але вельмі хоча купіць тэлефон і гэта падзейнічала. Спачатку хлопец даў ёй грошай на набыццё гаджэта, а потым і яшчэ, каб яна магла аплаціць растэрміноўку. У выніку хлопец страціў 1.500 рублёў і з пустымі кішэнямі пайшоў у міліцыю. А на дзяўчыну заведзена новая крымінальная справа.