Аляксандар Івулін найбольш заўважны журналіст і блогер, які паходзіць з нашага горада. Яго праславіў спартовы відэа-блог "Честнок", які распавядаў пра футбол. Пасля таго як Івулін выйшаў з вязніцы (сядзеў ён, канешне, па палітычных матывах) блог стаў меньш спартовым - пачаў больш распавядаць пра знакамітых беларусаў з розных сфераў. Але пры гэтым захаваў сваю папулярнасць. Нават пры тым, што быў прызнаны экстрэмісцкім.
З учорашняга дня ў Аляксандра новы праэкт "ЧестнОК-LIVE", які толькі ўскосна будзе тычыцца спорта. Героем першага роліка стаў эканаміст Сяргей Чалы ў якога Івелін бярэ вялікае інтэрв'ю. У асноўным гэта размова па спецыяльнасці Чалага. Але зусім без футбола не абыйшлося - журналіст і эканаміст пад час інтэрв'ю глядзяць футбольны матч кубка Англіі.