Здарэнне адбылося яшчэ 1 мая, не далёка ад станцыі метро "Усход" у Мінску. Кампанія маладых людзей вяртаючыся з шашлыкоў высадзіла свайго п'янога таварыша каля метро, а самі паехалі далей. Таварыш той быў настолькі п'яны, што яго не пусцілі ў метро, а ехаць далей трэба было. У выніку будучы пацярпелы не прыдумаў нічога лепшага чым перабегчы дарогу, каб патрапіць на аўтобус. Але ўстаноўцы п'янога рэкорда хуткасці бегу перашкодзіў аўтамабіль. Што і не дзіўна - хлопец пабег праз 4-ох палосную дарогу.
За стырном аўтамабіля знаходзіўся ўраджэнец Барані Дзяніс, які некалькі год ужо жыве ў Мінску. Як потым паказалі экспертызы, Дзяніс нічога не парушаў. А па яго ўласных словах, ён не мог пабачыць чалавека, які бег яму пад колы. Але ў такіх выпадках беларускія суды звычайна вінавацяць кіроўцаў, як людзей, якія кіруюць транспартам падвышанай небяспечнасці. У дадзеным выпадку атрымалася яшчэ цікавей. Пацярпелы сам напрацягу ўсяго следства сцвярджаў, што ў здарэнні вінаваты сам, а не кіроўца. На суд пацярпелага не вылікалі, хаця і там ён збіраўся казаць, што кіроўца не вінаваты.
На мінулым тыдні скончыўся суд. У выніку ўсяго разбіральніцтва аказаліся вінаватыя абодва бакі. Пешаход атрымаў штраф за парушэнне ПДР, а кіроўца атрымаў два гады ўмоўнага тэрміна і чатыры гады пазбаўлення правоў за тое, што не змог прадухіліць аварыю. Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу і дзяніс плануе яго абскарджваць, бо лічыць такое пакаранне за сваю невінаватасць не справядлівай.
На відэа вы можаце пабачыць як адбылася тая самая аварыя.