Сёння ў правабарончы цэнтар «Вясна» паступіла інфармацыя, што блогер Зміцер Казлоў, больш вядомы як «Серый кот» даўно не выходзіць на сувязь, а некаторыя яго старонкі ў сацыяльных сетках узламаныя. Сапраўды, сёння тэлефоны Змітра выключаны.
Учора ў Мінску над Зміцерам павінен быў адбыцца суд за ўдзел у адным з масавых мерапрыемстваў у сталіцы. Але Зміцер ісці на суд не збіраўся. І па нашай інфармацыі з’ехаў з Барані, але і не з’яўляўся ў Мінску. Усе хто ведае пра магчымае месцазнаходжанне Змітра Казлова, просім паведаміць у правабарончы цэнтар «Вясна»