09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Грамадства

Памёр ад старэчага маразму

11.03.2020 11:24

4203 прагляду, 8 каментароў

Як у часы Сталінскіх рэпрэсіяў распраўляліся са старымі

Гісторык Зміцер Дрозд, які некаторы час даследваў тэму сталінскіх рэпрэсіяў на прыкладзе аршанскага рэгіёну выпусціў цікавы артыкул на сайце ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы». Праз лёс селініна Людзвіга Качаноўскага Зміцер паказаў як савецкія ўлады ставіліся да старых людзей у часы вялікага тэрору. Праўда, здзек з сям’і Качаноўскіх пачаўся раней за 1937 год. Яшчэ ў 1929 годзе — калі старому Людвігу было ўжо 79 гадоў — яго раскулачылі, адабралі ўсю маёмасць і саслалі. Лёс гэтага чалавека — рэдкі выпадак, калі ахвяра камуністаў змог перажыць высылку і, нават, вярнуцца ў родны край.

Але і пасля вяртання Людзвіг Францэвіч не змог дажываць свой век спакойна. У 1937 годзе яго арыштоўваюць зноў і абвінавачваюць ужо «ў тым, што ён выступаў у абарону ворага народа Троцкага, распаўсюджваў правакацыйныя чуткі пра вайну і гібель савецкай улады», а таксама за тое, што быў «пасобнікам польскіх акупантаў». На момант другога арышту старому было ўжо 87 гадоў. Ён прыгаворваецца да 10 гадоў лагераў і адпраўляецца спачатку ў Аршанскую турму (былы Езуіцкі калегіюм), а потым у Магілёў. Да адпраўлення ў другую сваю ссылку Людзвіг Францавіч не дажыў. У 1938 годзе ён памірае ў бальніцы калоніі № 7 у Магілёве. У дакумантах значыцца «Пакутваў ад старэчага маразму і грыпа. Смерць наступіла ад старэчага маразму». Але выпадак Качаноўскага — гаворыць аўтар артыкула — не нейкі ўнікальны. У няпоўным спісе рэпрэсаваных у БССР на 59.000 чалавек Дрозд знайшоў дзесяткі старыкоў, якім на момант рэпрэсіяў было каля 80-90 гадоў, сярод якіх не мала сустракаецца і жанчын.

Цалка прачытаць артыкул з фотаздымкамі крымінальнай справы можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памёр ад старэчага маразму

Як у часы Сталінскіх рэпрэсіяў распраўляліся са старымі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение