На выходных у Оршы магілёўскія грамадскія актывісты з Цэнтра гарадскіх ініцыятываў наведалі Оршу, каб распавесці свой пазітыўны досвед работы. Адразу варта адзначыць, што на мерапрыемства сабраліся вельмі разнастайныя людзі: ад тых хто раней увогуле не займаўся грамадскай дзейнасцю да актывістаў ужо вядомых арганізацый. Ад дзяржаўнай БРСМ да дэмакратычнага "Звяз".
Напачатку магілеўчане распавялі пра сябе і свой досвед работы. Цэнтар гарадскіх ініцыятываў працуе ў Магілёве ўжо 7 гадоў. За гэты час актывісты аб'яднаныя ў Цэнтры змаглі правесці некалькі соцень мерапрыемстваў шэраг з якіх стаў вельмі яскравымі і доўгаграючымі праэктамі. Самае вядомае з іх - дранік-фэст. Штогадовы кулінарны фестываль, дзякуючы якому Магілёў упершыню быў заўважаны тэлеканалам Еўран'юс, а цяпер штогод збірае па 10.000 чалавек і з'яўляецца адным з найбольш цікавых фестываляў краіны. Другое рэгулярнае мерапрыемства: агульнагарадскі пікнік - арыгінальня форма камунікацыі людзей дзе кожны ахвотны можа прадставіць свой занятак, або проста пасядзець на траве ў кампаніі і паглядзець на прадстаўленні. Апошнім часам ЦГІ запусціў асобны праэкт "Цяпліца", які знаходзіць новых актывістаў і дапамагае ім рэалізаваць свае ідэі ў гарадской прасторы.
Такое знаёмства з паспяхова рэалізаванымі кампаніямі дало натхненне і аршанцам у выніку тут жа "на каленцы" былі накіданыя ідэі па паляпшэнні нашага горада. Ідэі атрымаліся вельмі стракатымі, пачынаючы ад правядзення ў Оршы карнавалу ці першага чэмпіянату свету па гульні ў "Квадрат", скончваючы стварэннем танцпляцоўкі для сталых людзей і стварэннем зоо-прытулка каля горада. Не абыйшлося і без абмеркавання бягучых праблемаў: парк на Ільнокамбінаце, які прапаноўвалася не проста добраўпарадкаваць, а зрабіць культурна-забаўляльную прастору на абодвух берагах і запусціць паміж імі паром. Абмяркоўвалася і праблема продажу аршанцам крэазотных шпалаў ,якія пры выкарыстанні ў побыце выклікаюць рак, а ў Оршы з іх будуюць лазні, сараі, дамы і проста топяць печкі.
Асноўнае, што змаглі вынесці для сябе ўдзельнікі аршанскай "Цяпліцы", што нічога немагчымага ў гэтым свеце няма і ў прынцыпе грамадства пры правільным падыходзе можа лепш за чыноўнікаў рабіць горад больш камфортным. Сапраўды, калі хаця б частка з агучаных на мерапрыемстве ідэяў будуць рэалізаваныя ў Оршы, то горад стане нашмат больш яркім, цікавым ды камфортным.
Фугас Саша
Надо организовать раздачу челюстей вставных,
Можно будет даже их давать напрокат,
Ещё хорошо бег на ходулях для пожилых,
Каждый пенсионер будет доволен, и рад