Па ўсёй Беларусі працягваюцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі і выказванні пратэсту дзейнай уладзе. Пратэстоўцы скандуюць у аршанскіх дварах лозунгі супраць бяззменнага кіравання Лукашэнкі і заклікаюць яго сысці ў адстаўку. Не забываюць аршанцы і пра палітычных зняволеных лукашэнкаўскім рэжымам. Напярэдадні, паводле паведамленняў шэрагу тэлеграм-каналаў, аршанцы падтрымалі Ігара Лосіка, які ўжо 35-ы дзень праводзіць галадоўку, а таксама Змітра Казлова і Паўла Севярынца. Людзі, звязаныя з Баранню і Оршай, утрымліваюцца ў зняволенні ад чэрвеня. Як паведамляюць адвакаты, за паўгода ніякіх "следчых дзеянняў" не адбылося, што робіць відавочным палітычную матываванасць справы.
МУС у асобе прэс-сакратаркі Вольгі Чамаданавай працягвае папярэджваць грамадзян аб крымінальнай адказнасці за пагрозы міліцыянтам, заведзены дзясяткі справаў за абразы ў бок прадстаўнікоў улады. Таксама Чамаданава папярэджвае аб недапушчальнасці масавых дваравых акцый. Аднак людзей у Оршы гэта не спыняе. Пратэсты ў Оршы ўжо не такія моцныя, але людзі па-ранейшаму выходзяць на іх з нацыянальнымі сцягамі і арганізоўваюць напісанне лістоў палітвязням.