21:00

+7

2 м/с

986 гПа

00:00

+7

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

987 гПа

06:00

+6

2 м/с

987 гПа

09:00

+7

4 м/с

989 гПа

Орша, Палітыка

Палітвязень у Оршы

19.02.2021 13:03

2787 праглядаў, 0 каментароў

Сёння раніцай у Оршы пабываў палітвязень Міхаіл Жамчужны

Жамчыжны — не звычайны прыклад палітычных зняволеных. Па-першае, гэта адзін з нямногіх палітвязняў, які адседзеў свой тэрмін цалкам (звычайна палітычных вызваляюць значна раней за прызначаны тэрмін). Па-другое, гэта той выпадак, калі нават не супраціў уладам прывёў чалавека да несправядлівага прысуду.

Да 2006 года Міхаіл быў вядомым навукоўцам, дацэнтам Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэту, кандыдатам навук. Асаблівая слава да яго прыйшла, калі ён зрабіў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве і нават змог яго зарэгістраваць у ДАІ. Да 2006 года ў Жамчужнага не было прынцыповых сутычак з уладамі, але ў тым годзе — па версіі праваабаронцаў — КДБ раскручваў справу ў якой Жамчужнаму была прапанавана роля важнага сведкі, бо справа тычылася ягонага кіраўніцтва. Жамчужны адмовіўся ілжэсведчыць і справу завялі на яго самога. У выніку далі прысуд: 5 гадоў за крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Тое што ён пабачыў у турме, як для чалавека адукаванага і інтэлегентнага стала шокам. Жамчужны па вызваленні заняўся правабарончай дзейнасцю, далучыўся да арганізацыі «Платформа», якая пераважна абараняла правы вязняў.

У 2015 годзе КДБ завяло справу супраць «Платформы» і арыштавала кіраўніка арганізацыі Андрэя Бандарэнку. Жамчужны таксама быў арыштаваны. Ягоны прысуд на гэты раз — 6,5 гадоў калоніі выдаванне звестак якія складаюць службовую таямніцу і шэрагу іншых абвінавачанняў. Правабаронцы па шэрагу прычынаў тады палічылі Жамчужнага палітычным зняволеным.

З 2017 года Жамчужны сядзеў у Горках, а сёння яго вызвалілі і пасадзілі на цягнік да Оршы. У Оршы цяпер ужо былы палітвязень прабыў да цягніка які і павез яго ў родны Віцебск.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Палітвязень у Оршы

Сёння раніцай у Оршы пабываў палітвязень Міхаіл Жамчужны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение