Арцём Кандрацьеў - работнік гандлёвай кампаніі супрацоўнікі якой пасля выбараў у рабочым чаце абмяркоўвалі паводзіны міліцыянтаў на акцыях пратэсту і - па меркаванні міліцыянтаў - такім чынам абразілі аршанскага міліцыянта Вішнеўскага. Арцёма прыгаварылі да 1,5 года хіміі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу. Пазней такім жа чынам асудзілі Максіма Шаўлінскага за абразу таго ж міліцыянта.
Касацыйная скарга ў абласны суд прадказальна не спрацавала - абласны суд традыцыйна не адмяніў рашэнне аршанскага суда і не зменьшыў пакаранне. Цяпер стала вядома дзе будзе адбываць сваё пакаранне Арцём. Сядзець ён будзе ў вёсцы Лушчыкі Кабрынскага раёна Брэсйкай вобласці ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №6. Прыбыць на месца ён мусіць 29 траўня. У гэтай установе ўжо знаходзіцца два палітвязні, пасля таго як Кандрацьеў прыедзе ў Лушчыкі ён таксама мусіць быць прызнаны палітвязнем.