Правабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра яшчэ аднаго аршанца прызнанага палітвязнем. Сяргей Рудзінскі быў прызнаны палітвязнем адначасова з Арцёмам Кандрацьевым ды яшчэ абвінавачваецца ў абразе таго ж «прадстаўніка ўлады» — начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых Вішнеўскага. Розніца ў тым, што Кандрацьеў напісаў каментар у дачыненні да Вішнеўскага ў рабочым чаце сваёй кампаніі, а Рудзінскі ў аршанскім тэлеграм-канале, які цяпер прызнаны экстрэмісцкім. Пакаранне ж у іх аднолькавае — 1,5 гады «хіміі».
Адбываць сваё пакаранне Сяргей паехаў у Ваўкавыск. Адрас для лістоў: Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпа № 29. 230415 г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага 118. Сяргею Алегавічу Рудзінскаму.