Паездка Лукашэнкі па Аршаншчыне не прынесла нейкіх асаблівых нечаканасцяў. Учора - 14 чэрвеня - ён наведаў авіярамонтны завод у Балбасава, дзе падкрэсліў, што на аэрадроме павінна быць усё дзяржаўнае.
У той жа дзень наведаў прадпрыемства па вытворчасці стралковай зброі ў Вусці, дзе пакрытыкаваў адміністрацыю за занадта вялікія не выкарыстоўваемыя плошчы. і загадаў прывесйці іх у парадак.
Раніцай Лукашэнка даехаў да самой Оршы. Звычайна для аршанцаў гэта азначае транспартныя праблемы ў выглядзе перакрытых дарогаў. Так адбылося і ў гэты раз. Оршу запаланіла вялікая колькасць міліцыі, у тым ліку з іншых рэгіёнаў Віцебшчыны. Раён мясакамбінату быў цалкам перакрыты для руху.
Адзіная навіна пад час усёй паездкі, якая больш-меньш прыцягнула ўвагу - прызначэнне новага дырэктара мясакамбінату. Хаця навіной яе назваць можна з нацяжкай - новым дырэктарам стаў Максім Бакураў, які да гэтага быў выканаўчым абавязкі дырэктара. Гэта пры тым, што да прызначэння Лукашэнка раскрытыкаваў адміністрацыю мясакамбіната за зрыў тэрмінаў запуска новага цэха.