Учора вечарам ва ўсёй Оршы знікла электрычнасць. Да нейкіх надзвычайных сітуацый гэта не прывяло, але было не прыемна. Некалькі дзесяткаў чалавек затрала ў ліфтах. З-за таго, што адключэнне адбылося па ўсім горадзе адначасова. Ліфцёры не паспявалі дапамагчы ўсім. У некаторых выпадках да ратаванняў людзей з ліфтаў падключалася МНС.
Як высветлілася, прычына адключэння — аварыя і пажар на Лукамльскай ГРЭС з-за чаго без электрычнасці засталіся значная частка Віцебскай і Магілёўскай вобласці. У большай частцы населеных пунктаў электрычнасць аднавілася прыблізна праз гадзіну, але цалкам вярнуць цывілізацыю паўсюль ўдалося толькі пад раніцу.