Гаворка вядзецца пра крыміналную справу па артыкуле 341 (размалёўка сценаў) па якой Ігар Казмерчак быў падазраваным. У сувязі з гэтай справай у Оршы было за дзень праведзена прынамсі 4 вобшукі. Трое чалавек: Ігар Казмерчак, Міхаіл Чамурака і нейкі Раман адседзелі трое сутак у Аршанскім ІЧУ.
У выніку вобшукаў у супрацоўнікаў нашай рэдакцыі было канфіскавана два ноўтбукі і два мабільных тэлефоны. Але 23-га ліпеня Ігару Камерчаку прыйшло паведамленне, што супраць яго крымінальны пераслед спыніўся. Праўда пра лёс тэхнікі пакуль нічога не вядома, бо следчы які падпісаў паведамленне пра спыненні крымінальнага пераследу, сёння выходны і даведацца ці можна ўжо забраць тэхніку не атрымліваецца.
Супраць Ігара Казмерчака гэта ўжо шостая крыміналка, якая заводзілася ў розныя часы і спынялася.